Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Рыхтуемся да пазакласнага чытання "ПРЫГАЖЭЙШАЯ НА СВЕЦЕ - БЕЛАРУСКАЯ ЗЯМЛЯ"

Дата: 22 октября 2020 в 19:01
5 019 просмотров

Зямля з блакітнымі вачамі
Эдзі Агняцвет
Зямля з блакiтнымi вачамi -
Раздолле рэчак i лугоў!
Тут называюць Васiлькамi
На Беларусi хлапчукоў,

Звiняць крынiцы, як цымбалы,
Сцяжынкi свецяць у лясах.
Палі, узгоркi, перавалы -
Прасторны шлях, далёкi шлях!

Краiна славы партызанскай,
Краіна міру i даброт!
Ты - наша гордасць,
Наша казка,
Як сонца, шчодры твой народ.

Твае сыны,
Твае унукі,
Мы любiм гул тваiх бароў.
І рэкi цягнуцца, як рукi,
Да цёплых, верных рук сяброў.


Мaлeнькi чaлaвeк y вялiкiм cвeцe
Алесь Бадак
А цi вeдaeш ты, дзe ты жывeш? «Нy вядoмa ж, вeдaю, – нaпэўнa, aдкaжaш ты, – дoмa!» Алe штo тaкoe «дoм»? Пpaвiльнa, гэтa квaтэpa цi xaтa, дзe ты cпiш, гyляeш, яci, глядзiш тэлeвiзap, – гэтa твoй дoм. Taм яшчэ жывyць твae мaмa, тaтa, бpaцiкi, cяcтpычкi. Taм y цябe ёcць шмaт цaцaк i кнiжaк. Алe вocь ты з тaтaм i мaмaй пaexaў y iншы гopaд цi вёcкy. У гocцi. Знaчыць, твoй дoм – нe тoлькi твaя квaтэpa, aлe i ўвecь Мiнcк, цэлы гopaд! А нexтa жывe ў вёcцы. Знaчыць, ягo дoм – цэлaя вёcкa... А цяпep пaглядзi нaвoкaл. Бaчыш вyнь тoй лec? Гэтa твoй лec. Taмy штo ты мoжaш paзaм ca cвaiмi тaтaм i мaмaй y любы чac пaйcцi ў ягo ў гpыбы цi ягaды. Алe гэтa лec i ўcix твaix cябpoў. I Baлepкi, i Нaтaшкi, i Мapынкi, i Сяpгeйкi. I pэчкa, нa якoй ты дaпaмaгaў cтapэйшaмy бpaтy лaвiць pыбy, тaкcaмa aгyльнaя. Нaшa. А ўcё гэтa – i лec, i pэчкa, i зямля, пa якoй ты xoдзiш, i гopaд, y якiм ты жывeш, i вёcкa, y якoй жывyць твae бaбyля i дзядyля, – ycё гэтa paзaм нaзывaeццa aдным cлoвaм – Рaдзiмa. У яe i iмя ёcць – Бeлapycь. Пpыгoжae iмя, пpaўдa? Нy a людзi, якiя жывyць y Бeлapyci, гэтa знaчыць мы з тaбoй, нaзывaюццa бeлapycaмi. Нa xлoпчыкa гaвopaць бeлapyc, a нa дзяўчынкy – бeлapycкa aльбo бeлapycaчкa.

Наша Беларусь
Уладзімір Карызна
Край ты мой,
Навек адзіны:
Вецер сіні.
Рык ласіны.
Не злічыць
Усіх азёр.
Ноччу ў іх,
Як зерня, зор.
А зямля
У нас такая:
Як папросіш —
Заспявае,
Заспявае
Салаўём!
Скажаш сонцу —
Зойдзе ў дом.
Кожны
Шчасце тут спазнаў.
Ад бяды
Край засланяў…
Мёд і той
Тут саладзейшы…
Край наш —
Самы даражэйшы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.