Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Рыхтуемся да пазакласнага чытання

Дата: 13 апреля 2021 в 17:51
279 просмотров

Анатоль Астрэйка "Размова аб прафесіях"

Раз сышліся на двары

Юныя рамеснікі

I пачалі гаварыць

Аб сваіх прафесіях:

Што каштоўней, што важней

Для краіны і людзей.
— Я шліфую, я тачу

Рэчы далікатныя,

Справу токара лічу

Самаю выдатнаю.

Нават трактар без мяне

Кола з месца не скране.

— Муляр з цэглы дом кладзе,
Сценка ў сценку роўныя.

Вы не знойдзеце нідзе

Працы больш шаноўнае.

Дзе ні вуліца, ні пляц,

Як паглядзіш — мой палац.

— Што ты нам ні гавары —
Вушы не развешу я,

Я за слесара, сябры,

Вось дзе дык прафесія.

Ні замок, ні нож, ні крук

Без маіх не зробіш рук.

— За варштатам я стаю,
Тку адменнай пражаю,

Я прафесію сваю

Лічу самай важнаю.

Апранаю я народ

У бастон і каверкот.

— Ты залішняе ўзяла

Пасмяшыла жартамі,

А сякера, а піла

Нікуды не вартыя?

Без сякеры, без пілы

Не зрабіць і чапялы.
— А вось справа швейная

Самая надзейная:

Абыходзіць голка свет,

Кожны голкаю адзет.

— А шавец? Браток, уваж!
Чым жа не выдатны я?

Вы без ботаў, без гамаш

Ні на што не здатныя:

А ў абутку — любата,

Ці мароз, ці хлюпата.

— Дайце слова, мне пара,
Марна вокал ходзіце,

Лепшай, чым у друкара,

Працы вы не знойдзеце.

Без кніжок ды без газет

Не абходзіцца ўвесь свет.

Слаўны наш савецкі край,
Моладзі жыць весела,

Ты любую выбірай

Сам сабе прафесію:

Навучайся і працуй,

Толькі сілы не шкадуй.

Станіслаў Шушкевіч "Казка-быль пра рэпку"

Баку не прасiлi,

Не прасiлi дзедку,

Самi пасадзiлi

Ў чыстым полi рэпку.

Ды на гэтым полi

Болей не бывалi,

Рэпку не пололi

I не палiвалi.

Надыходзiць восень,

Як там з ураджаем?..

Гуртам бабаку просiм,

Дзеда запрашаем.

На пустым прагале,

Мiж хвашчу, асоту

Ураджай шукалi

Да сёмага поту.

Ураджай сабралi

У крысо паспешна.

Доýга рагаталi,

Хоць было не смешна.

Рагатала бабка,

Рагатала ýнучка,

Нават курка рабка

Сакатала гучна.

Сучка забрахала

Каля сваёй будкi.

Рэпы было мала,

Ўся была танюткай.

Смешна было мышцы,

Хвосцiкам круцiла,

Рэпка з вiшню ý лыжцы,

Корань, нiбы шыла!

Бабку не прасiлi,

Не пазвалi дзедку,

Самi ж пасадзiлi

Ў чыстым полi рэпку!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.