Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Рыхтуемся да пазакласнага чытання "Жывая кніга прыроды"

Дата: 1 декабря 2020 в 19:36
5 196 просмотров

Артур Вольскі "Свой заяц у лесе"

I

Сярожа сядзеў побач з вадзіцелем і глядзеў, як паўзе пад колы пабялелая стуж-ка асфальту, выхапленая з цемры фарамі. Спачатку гэта было цікава. Сярожа ўяўляў, што ён сам сядзіць за рулём на шафёрскім месцы. Потым яму гэта надакучыла.

Прахапіўся ён ад раптоўнага крыку:

— Заяц! Заяц!

Хлопчык сапраўды ўбачыў зайца. Ён ля-цеў перад самай машынай. У яркім святле фа-раў мільгаў яго кароценькі белы хвосцік...
Сон як рукой зняло.

Сярожаў знаёмы, Саша, кінуўся з задня-га сядзення наперад.

— Хутчэй! Хутчэй! — крычаў ён шафё-ру.— Дагані яго!..

II

Шафёр націснуў на педаль газу і ніжэй схіліўся да руля. Твар яго зрабіўся суровы, нават жорсткі. У вачах з'явілася нешта дра-пежнае. Сярожу здалося, што ён падобны зараз да каршуна, які высачыў бездапа-можную здабычу.

Заяц то сціскаўся ў шэры камяк, то вы-простваўся, як адпушчаная спружына.

«Чаму ён не збочыць з дарогі? — не мог зразумець Сярожа.— Там жа кусты... ратунак...»

А зайцу цемра за межамі святла ад фа-раў здавалася, напэўна, чорнай сцяной. I ён праставаў далей, па асветленай паласе, як па вузкім калідоры. Амаль пад самымі коламі...

— Давай,давай! — несунімаўся Саша.— Левым яго, левым!..
Сярожу стала невыносна шкада гэтую бяскрыўдную шэранькую істоту.

— Не трэба! — закрычаў ён на ўвесь голас.— Не трэба!

I ўчапіўся абедзвюма рукамі ў дужую руку шафёра.

Машына тузанулася і стала. Зрабілася так ціха, што Сярожа адчуў нават, як гучна б'ецца яго сэрца.

А шафёр паклаў сваю руку на Сярожа-вы плечы, зусім як роўнаму, і сказаў:

— Лічы, брат, што ў цябе ёсць цяпер свой заяц у лесе...

Галіна Васілеўская

Як кот грыбы збіраў

Быль

Кузю мне падарыла сяброўка. У коціка быў белы гальштучак і белыя лапкі. Сам жа акуратны і надзіва сімпатычны. Не ведала сяброўка, што ён яшчэ і вельмі кемлівы.

Калі коцік падрос, то спаў толькі ў маім пакоі, на маім ложку. Калі ён уладкоўваўся на маіх нагах, яны адразу ж пераставалі балець.

Потым я заўважыла, што Кузя ўвесь час за мной назірае. Нібы нечаму вучыцца ў мяне. Першы раз я гэта заўважыла, калі ён самастойна адчыніў дзверы ў мой пакой. Я пайшла да сябе і механічна зачыніла дзверы. Чую, Кузя за дзвярыма стаў мяўкаць. Потым падскочыў і пярэднімі лапамі павіс на дзвярной ручцы. Дзверы адчыніліся. Кузя ўвайшоў і спакойна лёг на мае ногі.

У маім пакоі ля ложка стаіць таршэр. Ад лямпачак звісае шнурок. Пацягну яго ўніз – лямпачкі запальваюцца. Пацягну другі раз – гаснуць. Аднойчы ўдзень кот сеў на табурэт, на якім стаіць хатні тэлефон, і дзвюмя пярэднімі лапамі стаў шморгаць за шнурок. Запаліць святло, потым пагасіць. Запаліць – пагасіць. Такая гульня яму вельмі падабалася.

Летам мы жылі на дачы ля самага лесу. Кузя сядзеў побач і глядзеў, што я раблю. Нават нюхаў тыя грыбы, якія я клала ў міску. Потым пайшоў за мной у лес. Абагнаў і патрусіў наперадзе. Калі бачыў грыб – садзіўся ля яго і клікаў мяне. Мяўкаў. Чакаў, каб падышла і зрэзала грыб. Так было некалькі разоў. Потым, відаць, яму надакучыла чакаць мяне, і Кузя пачаў сам выцягваць грыбы з зямлі і ў зубах несці мне ў кошык. Ні разу не памыліўся, не сарваў паганца. Прыносіў толькі такія, якія збірала я.

Былі ў Кузі і любімыя грыбы – падасінавікі. Калі ён бачыў здалёк чырвоны капялюш, то куляй імчаўся туды, асцярожна браў у зубы ножку грыба, выцягваў з зямлі і нёс мне.

Потым Кузя знайшоў у лесе невялічкую палянку, на якой густа раслі тоўсценькія лісічкі. Насіць па адной не стаў. Прыбег да мяне, схапіў за калашыну і пацягнуў за сабой. Я ледзь паспявала за катом. Між дрэў убачыла шмат лісічак. Нарэзала цэлы кошык.

А аднойчы ў лесе прапаў мой Кузя. Клікала, клікала – цішыня ў адказ. Пачала ўсур’ёз хвалявацца. Іду міма старой, вялізнай, разлапістай елкі і раптам бачу: высоўваецца з-пад яе знаёмы чорны пушысты хвост, задраны кверху. Я спынілася, чакаю, што гэта кот мой цягне задам. Аказваецца, вялізны-вялізны баравік. Чысценькі, ніводнай чарвіначкі. Такога прыгажуна я за жыццё сваё не бачыла. Хваліла коціка, а ён сядзеў такі задаволены, нібы разумеў, які цуд выцягнуў з-пад елкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.