Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Пазакласнае чытанне. Творы пра восень

Дата: 18 октября 2022 в 22:47
7 437 просмотров

Прачытайце творы і падрыхтуйце пераказ.

Чаму птушкі адлятаюць

(урывак з апавядання «Пералётныя птушкі»)

Цётка

Тыя птушкі, якія мусяць жыць вясну і лета ў адным краі, а восень або толькі часць восені і зіму ў другім краі, называюцца пералётнымі.

Птушкі на халодны час пералятаюць у цёплы край, бо яны ўсе жывяцца рабакамі, кузюркамі, жучкамі і т. п., а ўсе гэтыя страшэнныя ворагі нашых дрэў і раслін на зіму гінуць, дык птушкам не было б чым жывіцца.

Каб мог здарыцца такі год, што птушкам дзеля якой прычыны нельга было б вярнуцца да нас, якім жа страшным, глухім і спустошаным праз гэта стаўся б наш край: замест мілага шчэбету, замест песняў звонкіх, толькі голыя веткі і галіны шапацелі б, замест багатых рознакалёрных ніў — поле ляжала б, як чорны папар і т. д., бо ўсё багацце нашага краю зніштожылі б, аб’елі б жукі, рабакі, мошкі.

Баравікі ў хусцінках

Рыгор Ігнаценка

Звечара падрыхтаваліся мы са Стасікам да паходу ў лес: паклалі ў кошыкі хлеб і сала, па пары сакаўных яблыкаў, нажы.

Прачынаемся, а на дварэ зіма — уначы выпаў снег. Ад такой навіны я нават нос павесіў. А Стасік і кажа:

— Снег — не пажар. Грыбоў не набяром, дык хоць лесам палюбуемся, пагалёкаем там, у цішыні.

Гэта Стасікава «пагалёкаем» падахвоціла мяне ўзяць кошык і пайсці ў лес.

Зямля, дрэвы і кусты, пні, мурашнікі — усё было пакрыта бялюткім снегам. Асенні лес стаяў задуменны, маўклівы. Ні птушыных галасоў у ім не было чуваць, ні саміх птушак мы нідзе не ўбачылі. Цішыня і спакой.

Стасік, як той заяц, бесклапотна гойсаў паміж дрэў. А я хадзіў паволі, прыглядаўся да зямлі.

I вось цуд! Гляджу, баравік пад елачкай стаіць.

— Стасік, — крычу, — баравіка знайшоў!

— Які прыгажун! — заскакаў Стасік вакол елачкі. — У белай хусцінцы стаіць!

Сапраўды, баравік, здавалася, накінуў на сябе абнову — хусцінку са снегу.

Гэта было так незвычайна, што мы са Стасікам нават не сталі чапаць баравіка. Толькі пазней, знайшоўшы яшчэ з паўдзесятка грыбоў, вярнуліся і забралі яго, прыгажуна.

Цудаў у лесе было шмат. I ярка-чырвоныя ягады шып-шыны на белых кустах. I малінавыя завушнічкі брызгліны. I зялёныя венічкі чарнічніку. I лісіныя ды заечыя сляды на снезе. А Стасік выпараў нават даўганосага камара, які схаваўся ад голаду пад грыбам-нарастам на старой асіне.

Мы ўдосталь налюбаваліся заснежаным лесам дый такія-сякія дарункі прынеслі дамоў. Чырвоным жарам гарэлі ў кошыках буйныя гронкі каліны, зелянела лісце малінніку, залаціліся яловыя шышкі. I, вядома ж, радавалі вока крамяныя баравікі. Снег растаў, і яны ўжо ляжалі ў нашых кошыках без хусцінак.

Каб мог здарыцца такі год, што птушкам дзеля якой прычыны нельга было б вярнуцца да нас, якім жа страшным, глухім і спустошаным праз гэта стаўся б наш край: замест мілага шчэбету, замест песняў звонкіх, толькі голыя веткі і галіны шапацелі б, замест багатых рознакалёрных ніў — поле ляжала б, як чорны папар і т. д., бо ўсё багацце нашага краю зніштожылі б, аб’елі б жукі, рабакі, мошкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.